Трамвай

Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца!
І пабег да замкавай гары: -
У застыглы сьвет дзе развіталіся,
З цёмнай ночкай, зоры-ліхтары.

Ён панёс, шалёны ток на провадзе
Скрозь алеі, скверы і дамы: -
Вечны сон, у гэтым ціхім горадзе
ля вытокаў матухны Дзьвіны.

Запаліўшы неба яркай чырваньню,
У тым сьне, дзе песьціць цёплы май: -
Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца!
Закрычаў мне віцебскі трамвай..
___________
СПБ 2011


Рецензии