Бабулi

Даруй, я нават не паспела
Сказаць, што ты - мой скарбны кут
Як ты жыла, як звонка пела -
Усiм гэтым застанешся тут
Хай у пяшчотных успамiнах
Дакорам топячых вачэй
I шэрым ценем на руiнах
Яе нявыспаных начэй.
Яна ня кажа слова "мацi"
Ужо каторы год бяз слез...
Як слезы гэтыя стрымаць?
I як мне правiць гэты лёс?
Тры днi таму цябе прыснiла
З вядром калодезнай вады...
Я ўсе пытала, як малiла -
"Скажы, цi добра, там дзе ты?"
Ты толькi кубак акунула,
Дала мне ў рукi, кажаш - "Пей"
I я пiла... А сэрца чула:
"Ты ў наступны раз паспей"...


Рецензии