Запалкi i навальнiцы

У мяне папяровая душа,
I ты яе рвеш на кускi,
Як вецер, не шкадуючы хмар,
Рве іх i ўдзень, i ўначы.

I навошта мне тыя запалкі,
Што прапальваюць душу наскрозь?
Навальніцы прапальваюць хмаркі.
Ты зусім не спецыяльна, нябось.

Але што мне тваі спачуванні?
Мне яны зусім не патрэбны!
Не патрэбны мне перакананні
У тым, што ты, як і я, нядрэнны.

А хаця, спаліў бы паперу,
Я маю на ўвазе дУшу.
У складанасць пачуццяў я веру
I са мной табе быць не прымушу.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →