Максiм - кнiжнiк
Жывеш не вечна,чалавек,
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону у ім было,
Каб цераз край душы чуццё,
Не раз,не два пайшло.
Жыві і цэльнасці шукай
Аб шэраце духойнай дбай.
Максім Багдановіч
Яго душа, як лук, нацягнута была,
I легкi , звонкi верш сарвауся, як страла.
Жыццё зусiм кароткае – у вечнасць адышла
Душа паэта шчодрая – уся хараством жыла.
Як знiчка у небе зорным - далёка зiхацiць,
iльецца песняй болi - аб беларускасцi тужыць.
Яго душа, як ястраб дзiкi, рвалась iмклiва
У неба, на прастор – да зор – агнiва.
Як яркая камета на небасхiле узнiк
Таленавiты мужны Максiм- кнiжнiк.
Каб спадчыну радзiмую нашчадкам зберагчы,
Аб вольнасцi народнай ён мроiу у начы.
I знiкне усё на свеце, як шэры дым,
А светлы след Максiма – нам, жывым.
Свидетельство о публикации №111121201174
Вялікі дзякуй!!! Вельмі люблю яго творчасць!
Валерый, толькі мне здалося, што вось, калі б так - то лепш гучыць, ды і рытм дасканальней :
"I знiкне ўсё ў свеце, як шэры дым,
Светлы след Максiма – нам, жывым" ---- можна яшчэ крыху падумаць, можа і што лепшае надумаецца. Вы мяне прабачце, калі што не так. Верш спадабаўся. Жадаю поспехаў і ў працы, і ў паэзіі.
З павагай,
Надежда Верас 09.09.2012 13:39 • Заявить о нарушении
З павагай,Валерый
Валерий Андарало 10.09.2012 04:53 Заявить о нарушении