Подых зIмы

Яшчэ далёка да зімы,
А сцежка ў жыце абарвецца...
Прыходзяць зноўку халады,
Туман ля сажалкі віецца.

Зірну на дрэвы і кусты,
Расінкі , нібыта каралі!
Высокі бераг стаў пусты,
Цалуюць сёння яго хвалі.

На беразе, каля ракі,
Я лета звонкае гукаю...
Куды ж падзеліся шляхі,
Якія радуюцца маю?

 Рака Іпуць. Беларусь. Фотаздымак мой! :-)
 


Рецензии
А волны не целуют берег уж,
Застыли зеркалами среди стуж...

Анна Ладо   11.12.2012 11:31     Заявить о нарушении
Зазимовали... И морозно и снежно уже!:-)))

Анна Атрощенко   25.12.2012 22:10   Заявить о нарушении