Збауленне ад жаданняу - гэта смерць?
А можа, сродак вырвацца на волю –
Не марыць,
Не загадваць,
Не хацець
Нічога,
Аніякага,
Ніколі?
Стаць мудрым і халодным, як змяя?
Мець панцыр, нібы тая чарапаха?
І верыць
У свабоду
Свайго “я”
Ад болю,
Мітуслівасці
І страху?
Хлюпотаю пачуцці затушыць,
А розум прыдушыць пятлёю межы –
І стылай
Скамянеласцю
Душы
Не прагнуць,
Не імкнуцца,
Не залежаць?
Ускласці на сябе, нібы медаль,
Пячаць недатыкальнасці і цноты ?
І бачыць,
Як у сэрцы
Правяць баль
Пустэча,
Цішыня
І адзінота?
А потым, даглядзеўшы сумны сон,
Застацца толькі плямай на партрэце –
Няўклюдай,
Што сустрэла
Ўласны скон?
Але
Тады навошта
Жыць на свеце?
5.12.2011
Свидетельство о публикации №111120606204