Мара з ма..!
Памылкі ўсё? Што я раблю?
Я спадзяюся, ёсць памылкі.
І выпраўляць іх не хачу.
Яны нагода і падтрымка.
Калі іх памятаць усе,
І пачынаць усё з пачатку;
Дык будзе сумна на лісце,
І не зрабіць ужо нататкі.
А так цудоўна уяўляць -
У лепшым крочыш накірунку;
Адкуль зручней і выпраўляць,
І цяжка так рабіць памылкі.
Памылка гэта першы крок,
«АГУ» замест «магу», таксама.
Мы толькі потым маем зрок,
І пазнаем, і клічам – МАМА
Але ж! Патрэбны крок другі,
А потым трэці і чацьвёрты...
Каб уявіць магчыма йсці.
Магчыма лётаць, поўзаць, крочыць.
Калі ж памылак не знайсці,
І мова ісціну складае;
Няма жадання зноў ісці,
Бо засталося тут жаданне.
Жаданне ісціны, яно
Як рухавік, альбо як крылы;
Пакуль не спаліш, праз усё
Шукае МАРЫ, што ёсць сілы.
Якія мары у мяне?
Не дасягаць, а набліжацца...
Каб зрок застаўся у мяне.
І застаецца спадзявацца...
Свидетельство о публикации №111120304577
Я вельмi задавольнена, што зноу цябе чую! )
Я спадзяюся разам з табою... МАРА павiнна быць!
Рух да iсцiны, напэуна, ,больш цiкавы... бо пасля дасягнення той самай iсцiны становiцца сумна жыць...
Мира Мирная 04.12.2011 20:26 Заявить о нарушении
Владимир Кабердин 04.12.2011 22:10 Заявить о нарушении
Мира Мирная 05.12.2011 00:26 Заявить о нарушении