Цi вы чулi пра жахi у Зiмбабве?
В Зимбабве группу женщин обвиняют в изнасилованиях мужчин
29.11.2011, 15:52 Калейдаскоп
Русская служба Би-би-си
http://news.tut.by/kaleidoscope/261143.html
Ці вы чулі пра жахі ў Зімбабве?
Я чытала – няма нават слоў!
Уявіце – нахабныя бабы
Там гвалтуюць чужых мужыкоў!
Налятаюць шалёным кагалам
І, вадзіцаю плюхнуўшы ў твар,
Штосьці колюць, каб "нешта" “стаяла”,
І "ўжываюць" раз “наццаць” запар.
А пасля, нагуляўшыся ўдосталь,
За сабой хутка "паляць масты" :
Завяршаюць да жудасці проста -
Выкідаюць мужчын у кусты.
Мужыкі там, заплюшчыўшы вочы,
Каб не бачыць свой сорам і жах,
Пакутуюць, бо “нешта” ‘шчэ хоча…
І ляжаць … галяком… у кустах…
А "бандыткі", сабраўшы "насенне",
На "багацце" чаруюць сабе.
Рытуал, кажуць, ёсць ачмурэнны,
Справа толькі ў мужчынскай "сяўбе".
Дык жа ж вы, спадары-беларусы,
Не спяшайце ў Зімбабве, малю!
А за вашае “нешта” баюся,
Бо я вас, хоць і ўпотай, люблю!
Вось яны напрыдумалі, чэрці, -
Каб у сперме багацце шукаць!
Мужыкі! Вы зімБАБАМ не верце!
Калі што...
Лепей тут...
"Апыляць"...
Пачаруюць жанчыначкі нашы -
Будзе шчасцейка і ў Беларашы!
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай http://lightynna.ru/
Свидетельство о публикации №111113005899