Сонны край

Па-над зямлёю, па начых угоддзях
Лунаюць зоры ў дзіўным карагодзе,
Блукаюць зоры па-над краем сонным,
Глядзяць у вокны хатам незнаёмым.
Ці боль сардэчны, ці журба, ці гора
У хатах гэтых бродзяць па пакоях,
Вісяць на стрэхах, па вуглах паселі,
І ціха так гайдаюцца арэлі.

Здаецца, ўчора, а быць можа, сёння
Нібыта страцілі мы ўсе прытомнасць,
Забылі мову, карані забылі,
І полымя ў грудзях даўно астыла.

А недзе там, у вышыні,
Далёка ад нямой зямлі,
Дзе промні вечнага святла
Дзе сонца свеціць не дарма –
Там край, які у светлых снах
У хатах гэтых бачаць па начах,
Там птушкай думка ўверх ляціць,
Там грудзі рве жаданне жыць.


Рецензии