Край дзяцiнства
Дзе мяккi сцелецца мурог,
Дзе многа сонечнага света,-
Там край дзяцiнства без трывог.
Дзе водблiск матчынай усмешкi,
Дзе зорак ясных серабро,
Дзе росных скарбау мiльгаценне,-
Там адкрывалася жыццё.
Дзе неабсяжныя прасторы,
Дзе гоман птушак у цiшынi,
Дзе на змярканнi спевы хорам,-
Там я i ты былi дзяцьмi.
Дзе сцежак усiх раскрыжаванне,
Верлибрау першае пано,
Дзе новы шлях, выпрабаванне,-
Там пачынаецца жыццё.
24.11.2011
Свидетельство о публикации №111112409665