На рад ц

Тэлефаную з раніцы
Мне кажуць:
Вы памыліліся.
Нумарам
Мовай
І можа быць нават жыццем
кідаю слухаўку.
З агідай складаю ў паперу словы
у якіх больш няма моцу служыць
лютуючы спрабую пісаць
на гэтай  самай “памЫлкавай мове”
атрымоўваецца адзінае толькі:
“Да колі?”
Колькім яшчэ, цікава, скажуць
“перезвоните позже. вы опоздали”
Ці нас такіх шмат?
Едва ли.


Рецензии