бяз назвы

забывацца
на твае вочы
выкрадаць з сябе
ўсе ўспамiны,
што звязваюць
павуцiнкамi
i не дазваляюць спаць
ужо амаль тры ночы
хтосьцi па пустой кватэры крочыць
праз шыбы за лiхтарамi сочыць
спрабуе зоркi ў iх пазнаць,
але не можа
i, кранаючы плячыма,
з мяне здымае павуцiнне
той восенi,
якая ўжо зышла
амаль


Рецензии