паратунак белорусское

Бывае дзень не задаецца.
 Ўвесь свет вакол – дзярмо.
 Ўсё нечакана ўшчэнт псуецца.
 Навошта мне жыццё маё?

І сонца як ліхтар пабіты.
 І там і тут, усё баліць.
 Абставы так таленавіта
 Абстаўлены каб толькі біць!

І цяжка нават адгукацца.
 З усіх бакоў не прадыхнуць
 І немагчыма спадзявацца,
 Што будзе лепей як небудзь.

Але пачуеш ад суседа,
 Што ён учора лоб пабіў,
 І пасвятлее трошкі неба.
 Я не няшчасны - не адзін.

партрэт патэнцыйна надзвычайна высокакваліфікаванага аналітыка гумарыстычнай прозы. Я так лічу.


Рецензии