Увечар муж дамоу прыходзiць...
І сумна жонцы дакладае:
– Ў мяне – праблема на рабоце,
Дый шчэ няёмкая такая.
Тут жонка птушачкай узмыла –
Дапамагчы, абняць пяшчотна.
Вакол сакоча:
– Любы, мілы!
Ну, не хвалюйся! Ну, чаго ты!
Што за пытанне, ў чым дылема?
Што б ні было, я супакою!
Не гавары: "Ў мяне праблема."
Кажы: "Праблема ў нас з табою!"
Мужык, наліўшы сабе чарку,
Ўздыхае:
– Калі так, Насцёна...
Дык вось: у нашай сакратаркі
Ад нас народзіцца дзіцёнак".
3.12.2010
Свидетельство о публикации №111110407847