Вочы-шкло

 У яго вочы-шкло,
 Ён не бачыць сьвятло.
 На далонях жа кроў
 Маіх любых братоў.
 Ён надзею ў нас краў,
 Шмат чаго абяцаў.
 Не, я добры слухач,
 Але бачу, прабач
 Ты за вочы мае,
 Тое, што не дае
 Мне глядзець абы-як
 Як па твару кулак,
 Як па сэрцу нажом
 І па полю вужом
 Прапаўзе той бандыт,
 Возьме новы крыдыт…
 Не хапае яму…
 Скінемся на труну?
 Дабраякасны цынк
 Не шкадуем мы, дык
 Згода?!
 Згода!!!
 Загнанага народа.
 Бо ліча, што ён бог.
 Дзе абавязак, доўг
 Крыху думаць аб нас?
 Бо гонар – то не газ.
 Ізноў гандлююць ім
 Пад сьпевы і пад гімн.
 На продаж – чысьціню,
 Каханьне, дабрыньню.
 “Сусед”на помач нам.
 Сядзець нам па кутам.
 Бо хто той чалавек,
 Што рады трывачь зьдзек?
 Ня чуе мовы гук?
 Дакладнейшы пацук!
 Вы зразумелі, хто
 Глядзіць празвочы-шкло?
 Мо дрэнна і дарма
 Кажу ўсё гэта я !?


Рецензии