я выходжу сюды пал ць кветк

Я выходжу сюды паліць кветкі
Ты- цыгарэту
Мы суседзі даволі даўно
Але гэта не мэта
Выпадкова сустракацца на ганку
А трэцяй раніцы.
У дадатак
не па-мужчынску
Забываючыся на запальніцу.
У мяне нічога,акрамя палівачкі
І троху іншага светапогляду.
Колькі яшчэ блукаць праз амонімы
Навобмацак?
Кожную раніцу?
Я прыходжу сюды да кветак
Ты- паліць цыгарэту
Мы суседзі з табой.
Толькі нічога не атрымаецца.


Рецензии