Полаччына
Ляцела, колькі вытрымалі крылы,
Каб раніцай абдымкі туманоў
Мяне віталі у старонцы мілай.
Прыласціцца хачу я да зямлі,
Счарнелай ад пакуты і ад болю.
І бачыць, як упарта расцвiлі
На ёй абрусам васількі у полі.
Каб ад пяшчоты словаў не было,
Калі цямнее край зубчаты бора,
А сэрца да мясціны прывяло,
Дзе гарам за гарой згарае гора.
Свидетельство о публикации №111102507141