Нашто жыцьцё

З вачэй сышло ўсё
Былое і жаданьні
Я бачыла сьвітаньне
Я бачыла яго
Інакш плывуць аблокі
Надалей робяць крокі
За гарызонт і мора
Патрэбная прастора
Нябачна ей канца
Я закідаю тросы
Цягну гэты бялёсы
Ланцуг надзей і мар
Што ёсьць?! Які там план?!
Тут ёсьць ліміт
Каханьня, надзеі
І жаданьня?
Нашто жыцьцё
Вам далі..?
Не для таго, каб далі
Бясконца разглядаць.

З вачэй тваіх – сышло…
Яно залегла ў сэрцы
Ня бачна на паперцы
Я бачыла яго
Інакш плывуць аблокі
Нябёс позірк далёкі
Наскрозь блакіт пранзае
Знаходзіць і губляе
Цалую твае вусны
Сваю ня чую душу
І што зрабіць я мушу
Цягнік, прыпынкі, ранкі
Падман і абяцанкі?
Тут ёсьць ліміт
Дыханьня, любові
І чаканьня?
Нашто жыцьцё
Нам далі..?
Каб ведалі, што далі
Бяс сонца не відаць.


Рецензии