Снежань

Гэта нібыта туман заляпляе вочы
Здаецца, усё як і раней, але ж трошкі іначай
Спачатку ўглядаешся- і нічога не бачыш
Хутка звыкаешся і пачынаеш сочыць:
Неяк інакш загудзіць аўтастрада
Шорахам лісце ўзгадае апошнюю здраду.
Тупат абцасаў зрабіўся нібыта звончай
Твары людзей пакрываюцца плёнкай
Вочы-
Бы шкло колеру шэрага неба.
Ледзянее павольна паветра,
навакол- адчуванне снега.

Так, усе сапраўдна ты бачыш,
Не сумнявайся
Звычайна так падыходзіць снежань
Заўтра цяплей апранайся.


Рецензии