Мы розныя
І вабіць погляд чысты неба дах.
Хоць людзі ходзяць па адной планеце,
Ды кожны мае асабісты шлях.
Што чалавек, то новы шэраг думак,
І непаўторны погляд на жыццё –
Непадуладны іншым накірунак
Надзей, жаданняў, пэўных мар збыццё.
І кожны чалавек – загадка свету,
Наканаваны вечным кожны лёс.
І хоць знаходзімся ў адным сусвеце,
Мы – розныя. І ў гэтым прыгажосць.
Свидетельство о публикации №111101805459