Музыка сэрца

Музыка для вас - гэта сумны джаз.
Танец не для ўсіх - танга на траіх.
Дзесьці на зямлі граюць у дэкаданс,
Паляць літхары (толькі б Свет не згас!)
А што да мяне? Проста як заўжды
Там дзе ты і я, там, дзе мы і вы
Усё паўторыць зноў састалелы твар:
жарты, помсты, боль, ночы без пачвар
Раз, і два, і тры - так разоў мо сто:
Вер, плаці, не плач, пашукай святло, 
Паблукай дарма, панадзейся зноў,
Быццам бы малы вер, што ёсць любоў,
Што жыцця няма, што кірунак ёсць
Зноўку ж узгадай праўду, помсту, злосць
Кола тое мы збудавалі - што ж!
Можа так і трэба: сэрца, скроні, лёс...


Рецензии
Очень красиво)Трогает

Гали Екатерина   04.01.2012 20:59     Заявить о нарушении
Мерси:)

Ганна Дусь   05.01.2012 01:26   Заявить о нарушении