***

Абанёленая захадам
ладжу стасункі з усходам,
вясна дорыць сны,
яны - не больш за наступсва моды.
Верная севернаму ветру,
яшчэ не ведаючы хто ён,
як завецца і ці прыйдзе
замаўляю голас яго насуперак крыўдзе.
Безабаронная ў гэткім сонцы
чакаю народжаных у надзелю,
хто птушкам - сподзеў,
а у Бога не верыў.
Ён - адвечны блакіт,
мой уласны мадэрновы сорт пралесак,
усміхаецца на бацькоўскім палетку.

Мы, быццам прывід мінулага, яшчэ пустыя,
таму чакаю а восьмай
ля брамы "Вясна"
пад шыльдаю "У вырай".


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →