Life у рэжыме лайт

Пастаўленая на паўзу
Праз шыбы
Глядзіць на сонца

life у рэжыме лайт
Шлях да сонца
Бясконцы

Беззабаронна выпраўлены
У рэжыме repeat
Бачыць вачэй яе блакіт

life у рэжыме cut
У яго там барвовы закат

Вытрымаць бы ўсё ім
Вуснамі аутаспын
На раздарожжы вен
Праўдамі паміж сцен
Смеццем з кішэні згінуць
Пасля сябе пакінуць
Веру адну і лёс

life у рэжыме лайт
Шчасця б ім хто прынёс.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →