Менск

Звонам ратуша зноў нагадала пра час
Падымацца і вусны апёкшы гарбатай,
Выпаўзаць, каб пакорліва легчы пад прас
Раўнадушнага дня, закаванага ў латы.

Колкі ранішні Менск у аскепках начы
Прыме суха ў сваё ненажэрнае ўлоньне,
І па Свіслачы пёркай птушынай памчыць
У такое ж пустое бяздарнае “сёньня”.
2011.


Рецензии
родны мой мiнск,
птах мой крылаты,
кожны твой штрых
у сэрцы багатым
жыцця,
што сама наканую,
бо вырасла там
у лепшую сёння,
хоть з табой не начую, -
смутак агорне
душу
да цябе, родны дом мой,
лячу
120 цераз шашу.

Татьяна Королёва-Манько   23.11.2014 00:10     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.