Чужыя гарады

Чужыя гарады раскусваеш паволі,
Праточваешся ціха за глянцавы фасад,
Звужаючы кругі, шукаючы паролі
Да вулак і дамоў, да плошчаў і прысад.

Чужыя гарады – яны і ёсьць чужыя.
Аднак, здараецца, вяртаюцца праз час
У восеньскія сны,  халодныя, глухія,
І з неадольнай  прагай паглынаюць нас.
2011.


Рецензии
Добра атрымалася.

Чужыя гарады, таемныя, як сны...
С трывожнай цішай вулак,
І гулкім громам крокаў...
І тайнамі за вокнамі...
І казачнымі дахамі...

Альжбэта Палачанка   22.10.2012 14:48     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →