***

 Адбiткі сонца на бурых кроплях
Ты загуляўся ў сваю свабоду,
Настане ранак, такi бязглузды,
Маiх фiранак  цалуя вусны
Ты ўсмiхнесся, і зноў пяшчота,
І зноўку ў вусны цалуеш шчодра.
Твае парталы лімоннай ружы
ў мае вусны ласкавай сцюжай
закацяць вочкі і засмяюцца,
такія сэрцы ніколь не б’юцца.
Заблытай след свой і знікні ў віры,
З табой не буду глядзець на мір я,
На зорках сонца світанкам б’ецца,
Калі ёй больна – яна смяецца!!!!!
Калі ты раптам захочаш чыстай,
Ты раскажы мне, душу ня блытай
Таму што гэта – аскелкі свету,
Калі ты здолеш – глытай планету!
У навінах зранку пакажуць месяц,
Ты ведай – гэтым магу сагрэцца.
Я з глузду ноччу, ты з глузду – раней,
У каханні нашым няма тыранаў!!!!!!


Рецензии