У рытме нярвовым...

* * *

У рытме нярвовым перабірае
струны і дрэвы
вецер.

На думах і душах
грае
скерца жыцця
і смерці.

Голас:
- Спі, мой Анёлак! -
раны гоіць і лечыць

І ад жыцця абуджае –
у вечнасць.


Рецензии