***

Пішу бо больш не маю сілы,
Стаміўся,бо змагаюся з сабой.
Нібы крыжы дастаныя з магілы,
Лютуюць бесы нада мной.
І колькі ж горкага палыну,
Я праглыну за ўсё жыццё?
Але пішу,пакуль я не астыну,
Пакуль не згіну ў небыццё.
І не гучыць больш мая песня,
І не шуміць тых думак гай.
Зімой,улетку і ўвесну,
Халодзіць сэрца мне адчай.
Калі ж адліга будзе,браце?
Калі зноў зашуміць мой гай?


Рецензии