Гуканне вясны

Гой, прайдземся па дварах, вакол вескі – У-у-у!
Ой вясны усім ўрадлівай і роснай! – У-у-у!
Пажадаем спадарам дабрабыту! У-у-у
Каб радзіла зямля, каласілась жыта! У-у-у
Каб у статку гралі новы ягняткі! У-у-у
Каб была ваша хата багата! У-у-у-!
Гой, збярэмся на гары заспяваем! –у-у-у
Паклікаем Вясну, загукаем! –У-у-у
Агнем Марэну-Зіму замыкаем! У-у-у
Птушак белых на гольках павесім! -У-у-у
Хай улетку пяюць све песні! – У-у-у!
Гой, гары наш агонь светла ясна! – У-у-у
Кабы сонца свяціла, не гасла! – У-у-у
Кабы травы буйнелі у полі! – у-у-у
Кабы дзеткі радзілісь ў малодак! – у-у-у
Міра, доўгіх лет Вашаму Роду! У-у-у!


Рецензии