Сення Купалле

Ранiцай устала, сонца вiтала.
У росах на травах луч сонейка грае-
Сення Купалле! Сення Купалле!

Хвалi аусяныя ветрык гойдае,
Жауранка звон неба сон разрывае -
Сення Купалле! Сення Купалле!

Хмарка найшла i маланка заззяла,
Дожджык зямлю i людзей палiвае -
Сення Купалле! Сення Купалле!

Кветкi духмяны, лiст дуба и мары
Дзяучо сiнявокае у венчык уплятае -
Сення Купалле! Сення Купалле!

Песнi крылатыя неба прымае,
Полымя знiчки да зорак узлятаюць -
Сення Купалле! Сення Купалле!

Ноччу чароунай рэха гукае,
Папараць кветку Каханне шукае -
Сення Купалле! Сення Купалле!

А на свiтанку Нерыса хваля
Дзявочы вяночак пяшчотна гайдае -
Сення Купалле! Сення Купалле!


Рецензии