Глянь

Глянь, я твой несхаваны, няспраўджаны грэх,
Ужо збіты, паўсюль распісаны.
Твой зацяты, адчайны, задушаны смех
Над сабой за штуршок самазману.

Я ў колбе Кунсткамеры дзіва-дзіця,
Так мярзотна, што не адарвацца.
Два пражытых і тры непражытых жыцця,
Плакаць нельга – ты будзеш смяяцца.

Я наіўны слупок, што павінен быў стаць
Тваім першым сапраўдным шэдэўрам.
Але нават табе яго прыкра чытаць -
Так бяздарна слізгае па нервах.

Я той нумар, які ты так хочаш набраць,
Просты збег неразборлівых лічбаў.
І не станеш… І лічбамі не размаўляць,
Не стаць плюсу асвечаным крыжам.

Я рэйхстаг, на які ты не выбераш сцяг,
Аж пакуль не прыцісне стагоддзе.
І мне прыйдзецца плыць ў яго на плячах
І затойваць сарказм аб свабодзе.

Я размыты, няўдалы твой школьны партрэт
У фавісцкіх адценнях Маціса.
І нарэшце не я – гэта твой пісталет,
Той стары, што страляе па лісах.

Ты пазнаў мяне, любы? Канешне, яшчэ б!
Зараз гоніш, а заўтра "Вярніся!" –
Бо пайду, я пайду ў той заснежаны склеп,
Дзе абодва мы ўчора знайшліся.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →