Спрачацца

Спрачацца. Надта ні аб чым.
Глядзецца. У шклянку цёплай ночы.
Як Маркс і Энгельс. Разам па адным.
Але жа крочым.
Спрачацца. Ісціна міргне.
І адляціць адноснай.
Такой жа не бывае, не.
Не ісціна, а праўда проста.
Спрачацца. Бровы ва ўзлёт.
І добрая няшчырасць.
Смяяцца, каб было наадварот,
І трапіць у няміласць.
Спрачацца. Заадно згарнуць
Мінулае ў былое.
Няважна, як цябе завуць.
Для спрэчкі трэба двое.
Спрачацца. Нельга абы-як.
Замяраць час і сталасць.
Спрачацца. Быццам піць каньяк -
Гартаць трываласць.


Рецензии
Таша, ваши стихи для меня открытие нового мира.
С уважением, Валерий.

Валерий Калмыков   04.06.2012 11:43     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →