Рыцар духу

Я здаўна ня ведаю павагі,
Пад забралам я схаваў душу;
Верны і ўдзячны за ўвагу,
Скрытнасцю я бачнаю грашу.

Я прыйшоў з далёкае мясціны;
Што для люду панцыр мой гарачы?
А кашуля белая пад ім,
І таксама крыж пад ім ня ўбачыш.

Аддаю я грошы бедакам,
І ад коп’яў прыхаваю раны,
Я малюся Богу – не багам,
Лепей звон малітв за песен зманных.

Я здаўна пакінуў сум размовы,
У роце толькі што палын,
Нада мной агромністае мора,
Прад вачыма прыдарожны тын.

Маладзік паказвае нам рог,
Я, паэт, блукаю па прасторы,
І гараць каменнем ля дарог
Майго смутку срэбраныя зоры.

У мяне ляцелі дзіды, стрэлы,
І з мяне смяяліся ўсе дамы.
Позірк маці Божай робіць смелым –
Лепей за прыгожых кветак самых.


Рецензии
Какое красивое, музыкальное стихотворение!
И мысли зрелые для такого молодого человека.
Браво, Афанасий!

Татьяна Сердюк   17.07.2015 10:24     Заявить о нарушении
Cпасибо, значит, мои занятия на скрипке не прошли даром)

Афанасий Ботяновский 2   17.07.2015 15:36   Заявить о нарушении