***

(***, 2 (Ток))

Ні будучага, ні былога…
Я не адчуваю нiчога…
Iду, але крочыць дарога
Ад ног маiх некуды прэч.
Здаецца, што шляхам сустрэч
Ня будзе нiколi спатканьня…
Каханьня…
Каханьне iлжывым здаецца
Ды толькі куды ўжо падзецца?
Баюся… Ня веру вачыма –
Яны шмат чаго выдумляюць!
Чаму ён мне родны i мiлы?
Замест лёгкiх белыя крылы
Рвалiся i бiлi па клетцы,
А ён пускаў ток мне па сэрцы.


Рецензии