Банальна

Я ніяк не шукаю натхнення
У аскабалках таннай бутэлькі.
Па гасцінцы бягу разуменнем
 Тратуарнай забруджанай сцежкі.

Не, пакінь, адпусці мае рукі.
Вальс… Апошні? Тады патанцуем.
І няхай адбіваюцца гукі…
Напішу… І пасля абмяркуем.

Ліхтары… Мае крокі ў тахт сэрца.
Тэт-а-тэт… Я прашу адзіноты.
Паўгадзінкі мне дай паімглецца,
Запісаць падрадковыя ноты.

Куды я адганяю прывіды
На вільготным туманным прадвесні?
Не хачу невыказанай крыўды,
Не хачу недапетае песні.

Пакіньце… Адну на хвіліну.
Не заўсёды сама сабе веру.
Я не веру, што стрэліце ў спіну
І спаліце гэту паперу.

Гэты сон і туман… Так банальна.
І пад’езд, і эфекты тунэля.
Я пішу… Я маўчу, радыкальна
Бласлаўляючы вартасць паперы.

Што выказваю – марна ці варта?
Што за ёй, саркастычнай усмешкай?
Я не веру у твае “паслязаўтра”
Тратуарная забруджанай сцежкі.

І пакінь, засмяюся цынічна,
Не адскоквай, змагайся – няпершы.
Разважаць я ўмею практычна –
Непрактычна пішу толькі вершы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →