З размовы
—Не трэба нам вашы песні,
Пакуль не хапае хлеба —
Паэзіі нам не трэба, —
Адкажа ратай і цесля.
Паэт праглынае крыўду
І думае так: што песняй
Жабрацтва душы прыкрыў бы
Ратаю, сабе і цеслю.
Удосталь як стане хлеба —
Збяднее на песні неба.
Як хлеба зусім не будзе —
І песняй душу не абудзіш!
— Не трэба вам нашы песні,
Пакуль не хапае хлеба
Паэзіі вам не трэба?
Жывіце ж на свеце цесным,
Жывіце, ратай і цесля,
Жывіце без нашай песні —
Бяздушныя не ўваскрэснуць!
Свидетельство о публикации №111061003920