Не верце мне нiколi...
Не верце мне ніколі.Я — грэшны чалавек:
не зведаў Божай волі — блукаю цэлы век.
Не верце мне ніколі, хоць прамаўляю праўду —
нібы трава пакаці-поле, спынюся… Ветру прагну!
Ізноў мяне панесла на Захад ці на Ўсход?
і мне на свеце цесна і прыкра а няўзгод.
Ніклі мне не верце, хоць я й хлусіць не ўмею
І гавару па сэрцы, ды праўдай — не сталею.
У знойдзеным суладдзі гармонія на дзень.
Не ведаю, хто крадзе і хто вяртае дзе?
Сто дваццаць мудрых кніг спаліў, адну пакінуў —
а сёння: “Што калі і ў “тых” ёсць ісціны ад Сына?”
Заўчора праваслаўны, учора — зноў у блуд,
сягоння Яхве слаўлю… Я — заблудзіўся тут.
Ніколі мне не верце. Я не прыйшоў, а ўсё іду…
Ці круцяць мяне чэрці, ці ў ісціну вядуць?
О, як спасцігнуць волю Таго, хто лёс прадзе?
Вядзі ж мне па долі! Ці ты мяне вядзеш?
Нікому лепш не верце! Ніколі і Нідзе!...
Вось толькі… сэрца… Сэрца — яно не падвядзе.
Свидетельство о публикации №111060604119