У вочы ночы паглядзе...
У вочы ночы паглядзеў і ўбачыў старасць,
Знможанасць, натомленнасць зямлі…
Шукаю чалавека, мне б чалом яму ударыць,
Быць можа, расказаў бы, што мы здзейсніць не змаглі:
Не здолелі, ці не хапіла моцы?
Чакаю чуласць чалавека.
Час чакае
Адзінае імгненне на вякі,
І корміць чалавецтва, нібы чаек,
Мы самі кормім весела з рукі.
Парыпвае зямная вось, гайдае:
Зямлю, азёры, моры і мацерыкі —
Рыпіць пяро, — паэт радок канчае
І напісаў: усіх зраўняюць чарвякі,
Калі зямная вось трымаць
Зямлю не пажадае.
Свидетельство о публикации №111060603596