Стыгматы сумлення

Я таяў і глядзеў… Яго білі па твары,
Яму рукі круцілі да хрусту ў касцях:
—Эй, прарок, адгадай, хто апошнім ударыў?
Ці не ты гаварыў: на зямлі мы ў гасцях?
Я стаяў і маўчаў… Сэрца беднае, дзе ты
На той час прыхавала адвагу сваю?
Быў я там, дзе язык выдзіралі Паэту,
Дык чаго на зямлі я па сёння стаю?

Хай бы вочы не бачылі белага свету!

Не адводзячы позірк прагнюшчы, глядзеў,
Як цвікі захлынаюцца цёплай крвёю.
Я чакаў, што абудзіцца праведны гнеў —
Загудзе! Трэсне вось пад цяжарнай зямлёю…
Аблачынкі плылі… Птушкі доўжылі спеў.
І нічога… Ні знаку! Я так уцалеў,
І па мне за аблокамі Ангел заплакаў.

Як тываеш, Зямля, ты адроддзе такое?
Хто ёсць я? Той, хто здрадзіў Табе і нябёсам тваім?
Не знайсці пасля гэтага век супакою,
Калі слова збаяўся прамовіць за Ім,
За адзіным любімейшым сынам нябеснай радзімы.

Я стаяў і стаю…
Не маўчу цяпер — крычма крычу.
Ці ж пачуюць мой крык у вышынях,
Калі ўрэшце зямлю я навекі пакіну?

Так старыя пазыкі плачу.

Ячшэ носіць зямля, хоць і шлях мой кляне.
А памру — правалюся. Ці, можа, дасць Бог — палячу?
Бо дзве тысячы год распінаюць мяне
Па чужой… Не, па ўласнай віне.


Рецензии