***

Залатому коласу
Цесна ў каляіне.
Няма ў мяне голаса,
Каб пець аб краіне.
Ручкам не працуецца -
У абцугі замкнутыя.
Ножкам не танцуецца -
Стаяць не абутыя.
Думкі ўсё самоцяцца -
Бо ўжо іх не выказаць:
"Зверху" так клапоцяцца,
Каб "дурное" выразаць.
Не глядзелі б вочанькі
Далей свайго ганачка -
Лепш былі бы ночанькі
З міленькім каханачкам.
Слухалі бы вушанькі
"Навіны" ды казачкі -
Малявалі б душанькі
Іншыя красачкі.


Рецензии