Воцлау - Whats love

Усе кажуць, што  хутка забуду,
Што зараз  закіну я вуду
Яшчэ на каго-небудзь з хлопцаў.
Не вер! Бо кахаю я, Вацлаў!
Быць разам – усе намаганьні –
Паклікалі толькі пытаньні.
Раз’едземся па краях розных,
У ліку тавараў няўвозных
Дзіцячае наша каханьне.
І вось прыйшоў час развітаньня.

Да сустрэчы, да сустрэчы!
Крані рукой мяне за плечы!
Паабяцай: доўгія ночы
Ты будзеш помніць мае вочы
І наш апошьні пацалунак,
Крыху падобны на ратунак.
І не кажы : "Бывай навекі!
Мы разышліся, як дзве рэкі..."

А мне не патрэбны дакоры.
Чытала я гэтыя творы
Псіхолагаў-спецыялістаў,
Слупочкі газет публіцыстаў.
І маці мне кажа: забуду
Імя тваё, іншыя будуць.
Не вер! Бо заву я – каханы,
І лепшы, і любы, выбраны.
Мяне ты завеш нібы кветку,
Якія дарыў мне ўлетку.


Рецензии
Столько преданности.. В кого ты так Лиля?

Люблю Тебя Лиля   25.08.2011 23:33     Заявить о нарушении