15. 30

15.30
Чакаю…Хвіліну!
Мінула гадзіна.
16.30
Чакаю…Ды дзе ты?
Я сонцам сагрэты.
Зімою.
Сумую. Ня йдзеш.
Чаму з сэрца гоніш
І раптам завеш?
Чаму я гатовы
На твае ўмовы?
Заплюшчыў бы вочы
І крочыў, крочыў…
І  як лялька вуду –
То я – ды маўчу.
Сказаў бы: не буду!
Але не хачу.
Чакаю…
Трываю…
Кахаю…
               


Рецензии
Сябе успомнiу.)

Люблю Тебя Лиля   25.08.2011 23:22     Заявить о нарушении