Паверх

          На апошні паверх

На апошні паверх –
Горад, цемра.
І не тое, каб сьмех,
Ці памерла.
Холад, восень ідзе,
Не жартуе
І люстэрка ў вадзе
Пафарбуе.
Фанатычна бягу
На апошні…

На апошні…уздых.
Гора і шчасьце тых
Знойдзе, страце, і хто
Не хавае ў нутро
Свае мары, а я
Пахавала…
Я! Чакала! Цябе!
Я!!! Чакала!!!

Ты апошні гандляр
Майго сэрца.
Я глядзела б у твар,
Ці сьмяецца.
Холад, восень ідзе,
Лісце валіць.
І, здаецца,што мне
Больш не трапіць.
Але ж я пабягу
На апошні.

Мы на даху сядзім,
І дзьме вецер
І па твары тваім,
І па свеце.
Смецьце гоніць ад нас
Прэч і  далей.
Ды да тых, хто як раз
Топча травень.
Дзён   трымаць ім адказ
Да апошніх…

               


Рецензии