Час

А час міне
І пойдуць хвалі.
Абы цябе
Не пахавалі
Крыху зусім
Датэрмінова.
Але пры ўсім
Вось прапанова:

Калі таго каштуе –
Кроч!
І не глядзі, што зараз –
Ноч!
І можа здацца, гэта –
Твань!
Але ты ёсць, і я не –
Здань!


Наш час міне,
Ты гэта ведай.
Тады табе
Стане патрэбай
Ісьці далей.
Не паранее!
Дык ты хутчэй!
Калі сталее

[ Сэрца, сэрца тваё ]



Пайшлі б дажджы…
А час твой пройдзе…
Былі б крыжы,
А смерць іх знойдзе.
Хай вецер дзьме
Па гладзі хваляў.
Дык хто скрадзе
Магічнасць даляў?

[ Сэрца, сэрца тваё ]


Рецензии