Дабраначы

Дабраначы! Бачыў ты сёньня
Вяліку прастору, раздольле,
Блакіт і трывожнае неба,
Але ты стаміўся, ня трэба
Ірваць сабе жылы-карэньні.
Ты не атрымаеш збаўленьне.
Таму, што такі ўжо характар,
Ён тут непатрэбны рэактар.
Што зробіш? Такі ты з раджэньня.
І ты не прасі прабачэньня!
Я веру, таксама не буду
Пляскацца і плыці па бруду…

Дабраначы! Чуеш, каханы?
Мы зможам, мы дойдзем да мары
Назаўтра. Ці тое далёка?
Баішся заплюшчыць ты вока.
Але гэта толькі спачынак.
Цягнік як ідзе – вось прыпынак.
А потым па сцежках і далей,
Уздымімся і пойдзем хваляй,
Але не цунамі – са згоды
Ачысцім азёрныя воды,
Далучым мы зноў свае межы
І будзе ў паветры пах свежы!


Рецензии