Росы

Хавалі свой смутак у росы
І кроплям малым абяцалі
што некалі нехта босы
І х ператворыць у хвалі
Мора блакiтнага крылы
Маюць так многа прасторы
Добра дзялiць зь iмi волю
Добра пакутваць ад болю
Помнiць напевы дубровы
Толькi i iх ужо на дровы
«Босыя» людзi прадалi
Росы, што вам абяцалi?
Нельга заужды быць аблокам
Бачным адно – у тумане
Што усё далей крок за крокам
Вязьнем глыбей у падмане

Блакiтныя крылы –
О, мора!
Буслiныя крылы –
Прастора…
Радзiмы маёй сiнявокай.
Чырвонае зарыва
Неба,
З-пад ног вырываецца
Глеба…
Ды толькi куды ад нас
Дзецца?
У недрах Зямлi балiць
Сэрца …

А росы цяжкiя, цяжкiя.
Магiльныя плiты лiтыя
Якiх мы таксама ня варты
Калi пусцяць кулi iмгненна
А што у жыццi не дарэмна?
Каму дань жыцця майго пойдзе..?
З рук сьмeцьце нiколi ня сойдзе.


Рецензии