Я з доляй сеу за карты

 Я з Доляй сеў за карты,
Здала без мухляжу,
Прапанавала жартам:
"Пастаў на кон душу!
Мяне пераіграеш,
То смерці не спазнаеш.
І дадала сур'ёзна,
Магчыма выйграць можна?"
"А што? - сабе падумаў, -
А раптам пашанцуе:
Пакіну Долю ў дурнях,
І вечнасць патанцую.

Ці год, ці два, ці дзесяць
Памножаных на восем -
Іграцца з Доляй весела,
Глядзіш, ужо і восень.
Зіма не загарамі,
Халодная, як смерць:
Адбіўся казырамі,
Ды Долі - не здалець.

Ці здолеў, ці не здолеў бы
Яе пераіграць -
Душу забрала Доля,
Прыйшоў час паміраць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →