Памяцi Вiктара стрыжака

"Паэты, як знічкі згараюць.
Успыхне! Імгненне - і болей няма..."
О, не! Паэты, нібыта каметы,
З глыбіняў Сусвету да нас прылятаюць:
Даткнешся да вершаў - пякельансць сама!
І нам, напаўмёртвым, жыццёвасць вяртаюць,
І зноў таямнічай планідай сваёй адлятаюць
У вечнасць.
Каб потым вярнуцца ў адвечным
Святле Ўсеясветнае зоркі пад назваю Сонца
І выпіць быццё да таемнага донца.
Вярнуцца!
Каб людзям, скалечаным лёсам,
Было дзе напіцца і смагу спатоліць
Жывою вадою пачуццяў з крыніцы паэта,
Таму што паэты, нібыта каметы,
Вяртаюцца зноў на свае пуцявіны,
І не абыходзяць здарожанай долі.
Успомніш: памаёр...
І раптам адчуеш: з табой ён яшчэ!
І гэтак балюча радком апячэ,
І роднасным болем.
Паэты не сходзяць з жыццёвай арбіты ніколі.


Рецензии