Гiмн адзiноце

Калі вы спалі -
              я выйшаў басанож у ноч,
                калі вы спалі.
У цемрадзь выйшаў я,
                калі яшчэ вачэй вы не адкрылі,
каб над зямлёю вас падняць, бсякрылых, -
я выйшаў басанож у ноч,
                калі вы спалі...
Цямрэча рэзала як нож
булатнай сталі па цёплым сэрцы,
І кроў цякла з гарачых ранаў,
а я пайшоў на захад сонца...
Мой шлях раскрыліўся ў бсяконцасць:
Я прадзіраўся басанож праз ноч,
                і час імчаўся наўздагон,
а вы ўсё спалі.
Быў ранак.
Ішоў я Захадм на Ўсход,
каб над зямлёю сонца ўстала.
Маліўся Госпаду Багоў...
Адзін! А вы - праспалі
той міг, калі гадзіннік на імгненне прыпыніўся
і я - адзіны на зямлі,
адзін,
які не спаў
і сам сабе не сніўся -
і над зямлёю Сонца разбудзіў!


Рецензии