Услухвайся у слова

* * *
Услухвайся ў слова,
Празрыстае слова паэтаў,
Дзе Божая праўда грыміць ад гармоній сусветаў,
Дзе водбліскі сэнсаў плывуць ад далёкіх сузор’яў,
Дзе слова звініць, як струна,
Дзе слова шчыміць, і смыліць, і баліць,
Нібы нервы ў падпаленым сэрцы,
Дзе слова, як провад, пад токам у вершы!
Услухвайся ў слова.


Рецензии